Условия приема в УО

Выпіска

з ПАСТАНОВЫ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ад 20.12.2011 № 283

Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

ГЛАВА 7

ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

  1. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
  2. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў X класе.
  3. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, устаноў адукацыі, прыём у якія для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:
  • перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў I—IX (X) класы;
  • перыяд з 15 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў X і XI класы, а таксама пры прыёме ў Х-ХІІ (XI—XIII) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.
  1. Кіраўнік установы адукацыі, прыём асоб у якую для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсу, выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.
  2. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў адпаведнай установы адукацыі даводзіцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залічэнні) на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі або на дошцы аб’яў.