Цели и задачи

Мэта работы дзяржаўнай установы адукацыі «Залужская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” на 2021/2022 навучальны год:

Стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі сродкамі выкарыстання новых падыходаў і форм узаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Задачы дзяржаўнай установы адукацыі «Залужская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” на 2021/2022 навучальны год:

1. выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе, актыўныя формы і метады работы для павышэння матывацыі вучняў;

2. садзейнічаць удасканаленню форм работы з высокаматываванымі вучнямі для павышэння выніковасці ўдзелу ў інтэлектуальных, творчых і спатрыўных конкурсах, прадметных алімпіядах і канферэнцыях;

3. удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз удзел у метадычных мерапрыемствах рознага ўзроўню з далейшай публікацыяй у сродках масавай інфармацыі, павышэнне кваліфікацыі;

4. садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай і сацыяйльнай пазіцыі асобы, засваенне вучнямі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу сродкамі актывізацыі ідэалаагічнай і выхаваўчай работы;

5. ствараць умовы для фарміравання ў вучняў унутранай патрабавальнасці і гатоўнасці да свядомага выбару сферы прафесійнай дзейнасці;

6. удасканаленне мадэлі арганізацыі дзейнасці ў шосты школьны дзень праз прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў стварэнні культурна-адукацыйнага асяроддзя школы, выкарыстанне новых форм фізкультурна-аздараўленчай работы;

7. ствараць умовы для работы па прававому выхаванню вучняў, прапагандзе здаровага ладу жыцця з мэтаю надапушчальнасці асацыяльных паводзін падлеткаў;

8. працягваць развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, навукова-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю работы па развіццю внебюджетнай дзейнасці.

 

Метадычная тэма: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па выкарыстанню тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.